Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі.
29 кастрычніка 2021 года з работнікамі дзяржаўнай установы “Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа па тэме: “Добраахвотнае страхаванне дадатковай назапашвальнай пенсіі – даступны спосаб павысіць даход у пенсійны ўзрост”.
Інфармацыйную работу правяла Назарук Святлана Міхайлаўна, намеснік начальніка аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Камянецкага райвыканкама.