10 Май2017
Сустракаем гасцей!
Аўтар Администратор. Апублікавана ў Навіны на галоўнай
У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў прайшла сустрэча з даўнімі сябрамі – творчым аб’яднаннем аматараў тэатра «Калейдаскоп», кіруе якім Новікава Святлана Васільеўна. Але ў гэты раз, у сябе ў гасцях мы прымалі не толькі ўжо добра знаёмы творчы калектыў, але і новых артыстаў. Трупа «Калейдаскоп» папоўнілася наведвальнікамі аддзялення сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі асоб пажылога ўзросту ГУ «ТЦСАН Ленінскага раёна г. Брэста». Аддзяленне працуе па інавацыйнай мадэлі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Інстытут трэцяга ўзросту”, і адным з асноўных напрамкаў работы з’яўляецца музычна-тэатральнае.
.jpg)
Нашай увазе была прадстаўлена пастаноўка «Снежная каралева», пасля чаго артысты і гледачы сабраліся ў фае Цэнтра за чаяваннем.
.jpg)
Сустрэчы нашых хлопцаў сталі ўжо добрай традыцыяй, якую мы і ў далейшым збіраемся падтрымліваць.
.jpg)