«Каму рок, каму фолк – абы ў гэтым ведалі толк»
30 лістапада на базе ДУ «Камянецкі ТЦСАН» адбылася сустрэча рабят, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і валанцёраў Камянецкай РА «Беларускае таварыства чырвонага крыжа». Члены гуртка «Валанцёр», які функцыянуе пры ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Камянца”, пад кіраўніцтвам Аляксандры Дацкевіч, прадставілі прысутным забаўляльную праграму «Каму рок, каму фолк – абы ў гэтым ведалі толк».
Старшыня Камянецкай раённай арганізацыі «Беларускае таварыства чырвонага крыжа» Людміла Асоб, напярэдадні Міжнароднага Дня інваліда, перадала ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў прадуктовыя наборы і настольныя гульні.