інфармацыйна-прафілактычная сустрэча з энтамолагам
У сезон актыўнасці кляшчоў у нас адбылася інфармацыйна-прафілактычная сустрэча з энтамолагам Камянецкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярынай Бабровай.
Кацярына Генадзьеўна прадставіла увазе рабят маляўнічую прэзентацыю і займальны аповяд, асноўнымі разгледжанымі пытаннямі былі: Перыяд актыўнасці кляшчоў: калі пачынаецца і колькі доўжыцца? Меры засцярогі пры наведванні небяспечных раёнаў і месцаў Што рабіць, калі укусіў клешч? Вакцынацыя супраць клешчавога энцэфаліту. Завяршылася сустрэча актыўнай дыскусіяй.