«Крок да даўгалецця»
У трэці раз наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Камянецкі ТЦСАН» прынялі ўдзел у спартыўным свяце “Крок да даўгалецця», які прайшоў на лыжа-ролернай трасе дэр. Казлякевічы Баранавіцкага раёна. Мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова кіраўніцтва Баранавіцкага раёна і прадстаўлення каманд. У гэтым годзе ў спартыўным свяце “Крок да даўгалецця» ўдзел прыняло 25 каманд Брэсцкай вобласці. Праграма спартыўных спаборніцтваў складалася з 4 спаборніцтваў: «хакей на асфальце», «зьбяры ўраджай», «перадай вестку» і «трапны стралок». Пасля заканчэння спартыўных спаборніцтваў, журы выбірала пераможцаў, а свята працягвалася. Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства гучала забіяцкая музыка, больш актыўныя танцавалі.
Па выніках спаборніцтваў ўсе каманды атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел у спартыўным свяце “Крок да даўгалецця» і падарункі. З добрым настроем і песнямі вярталася каманда «Энергія» ГУ «Камянецкі ТЦСАН» дадому.