Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам».
З 15 кастрычніка па 2 лістапада 2018 года праходзіць Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам».
Акцыя “За бяспеку разам” стаў традыцыйным. Яна накіравана на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва і зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях. Яе галоўныя задачы – інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачэнне грамадзянам наступстваў невыканання правілаў пажарнай бяспекі, а таксама аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці.
У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі.