«І жартам, і ў сур’ёз!»
2 ліпеня прайшло пасяджэнне клуба «Надзея» горада Высокае, У рамках гэтай сустрэчы, пад назвай «І жартам, і ўсур’ёз!», Члены клуба бліжэй пазнаёміліся з талентам Семянюк Тамары Амосовны. Прысутныя яшчэ раз пераканаліся, што ў гэтага чалавека невычэрпная запас жартаў, песень і баек гумарыстычнай тэматыкі. У праграме таксама прынялі ўдзел аўтар гумарэсак, актывістка клуба «Надзея» Раіса Краўчук і сацыяльны работнік філіяла г. Высокае Галіна Максімук, вакальны гурт гуртка «Надзея» пад кіраўніцтвам Святланы Макасюк выканала некалькі музычных твораў. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі масу станоўчых эмоцый, зарад бадзёрасці, і тым самым ўмацавалі сваё здароўе. Нездарма ў народзе кажуць, што смех падаўжае жыццё. Доўгіх гадоў жыцця нашым падапечным!