Сустрэча грамадзян сталага веку горада Высокае
Прайшла сустрэча грамадзян сталага веку горада Высокае ў рамках клуба «Надзея». Падстаў для сустрэчы было некалькі – цудоўнае свята Дзень Святога Валянціна і Дзень Абаронцаў Айчыны.
Падчас свята “Усё пачынаецца з кахання» прагучала шмат вершаў, песень, анекдотаў пра каханне. Жанчыны спаборнічалі ва ўменні хаваць і знаходзіць грашовыя купюры, збіралі жаночую сумачку, мужчыны вучыліся завязваць дужыя вузлы з дапамогай жанчын.
Жанчыны клуба «Надзея» павіншавалі вершамі мужчын, праспявалі песню – віншаванне. Раіса Краўчук прыдумала загадкі пра мужчын, якія наведваюць клуб «Надзея» і ўсе дружна іх адгадалі.