Любові ўсе ўзросты пакорлівыя
Пад такім дэвізам прайшло мерапрыемства ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, прымеркаванае да Дня Святога Валянціна. У праграму мерапрыемства ўваходзілі песні «Мужыкі», «Васемнаццаць, мне зноў васемнаццаць» і «Мы Вам жадаем», прысвечаныя любові, у выкананні арт-студыі «Асарці».
У ходзе конкурсаў наведвальнікі аддзялення пра каханне, складалі чатырохрадкоўе пра каханне, збіралі жаночую сумачку, адгадвалі загадкі, вучыліся выказваць свае думкі без слоў, перадавалі адзін аднаму апельсін без рук. Ўдзельнікі ўсіх конкурсаў атрымалі прызы – вырабы, зробленыя на гуртках «белашвачкі» і «Чароўная скрыначка» пад кіраўніцтвам кіраўніка гуртка Зінаіды Мікуліч.
Ўжо традыцыяй стала ўшанаванне імяніннікаў з Днём нараджэння. Віншаванні і падарункі прымалі Ніна Нагорная і Рая Дуровіч. Не абыйшлося і без паэзіі – сваімі ўражаннямі пра паездку ў горад Высокае і пра сустрэчу з клубам «Надзея» падзялілася Валянціна Маскалёва.
Не абыйшоўся свята без анекдотаў і жыццёвых гісторый, якія з ахвотай расказвалі людзі сталага ўзросту, вясёлых і завадных танцаў.