ПАПА-ШКОЛА»
ГУ «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» прапануе аказаць дапамогу мужчынам, татам, маладым бацькам, па пытаннях ўзаемаадносіны з дзецьмі, уцягвання бацькоў у выхаванне і клопат пра сваіх дзяцей, шляхам арганізацыі «ПАПА-ШКОЛЫ».
«ПАПА-ШКОЛА» – гэта групы для бацькоў. Мужчыны-таты, або тыя, якія імі хутка стануць, збіраюцца разам, маюць зносіны ў інтарэсах дзіцяці і сям’і, абмяркоўваюць рэальныя праблемы і атрымліваюць новыя веды.
Што часцей за ўсё турбуе бацькоў:
ўзаемаадносіны ў сям’і, якія кардынальна мяняюцца пасля з’яўлення дзiцяцi;
спрэчныя моманты ў пытаннях выхавання, адказнасці, бо кожны мае на гэты конт сваё меркаванне;
цяжкасці першых крокаў бацькоўства;
трывогі і страхі, якія з’яўляюцца пасля нараджэння дзіцяці.
Гэта і многае іншае абмяркоўваюць таты і знаходзяць адказы на свае пытанні. Удзел у «ПАПА-ШКОЛЕ» дапамагае мужчынам глыбей усвядоміць сваю бацькаву ролю і адказнасць за гарманічнае развіццё дзяцей і ўмацаванне сям’і. Пры неабходнасці на заняткі запрашаюцца псіхолагі, педагогі, лекары, юрысты, якія падзеляцца карыснымі парадамі і рэкамендацыямі.
«ПАПА-ШКОЛЫ» арганізаваны ў многіх гарадах Беларусі, а таксама паспяхова працуюць і ў іншых краінах, у тым ліку ў Швецыі, Расіі і на Украіне.
Калі Вас зацікавіла дадзеная інфармацыя, тэлефануйце нам па тэлефоне 2-16-91, альбо пішыце на наш сайт kamenec.tcson.brest.by