02 Верас2019
Аўтар Администратор. Апублікавана ў Навіны на галоўнай
Акцыя “Адзіны дзень бяспекі» пройдзе па ўсёй краіне з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.
Задачы «Адзінага дня бяспекі» – развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем, і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва.
У перыяд правядзення акцыі адбудуцца вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей. Запланаваны праверкі сістэмы абвесткі, у тым ліку праз SMS, трансляцыя паведамленняў ад МНС у тэлевізійным і радыёэфіры. Розныя ўстановы адпрацуюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў.
У рамках «Адзінага дня бяспекі» пройдуць дні адчыненых дзвярэй, прафілактычныя акцыі ў навучальных установах, гутаркі ў працоўных калектывах, разгорнецца навучалая пляцоўка “Пяць крокаў выратавання», адбудуцца канцэртныя праграмы і тэатралізаваныя імпрэзы.
Акрамя органаў дзяржаўнага кіравання (Генпракуратура, МНС, МУС, Мінэнерга, Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінпрацы і сацабароны, Мінжылкамгас, Мінкультуры) і мясцовых органаў улады ўдзел у акцыі прымуць розныя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» , Беларускае таварыства Чырвонага крыжа, РДГА «ОСВОД», РГА «Белая Русь» і ГА «БРСМ».
У рамках акцыі рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і грамадскія аб’яднанні правядуць тэматычныя дні, на якія запланаваны мерапрыемствы, папулярызуюць іх дзейнасць (дні адчыненых дзвярэй, тэматычныя конкурсы і г.д.):
– Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры – 2019/09/02;
– Міністэрства энергетыкі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 2019/09/03;
– Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – 2019/09/04;
– РГА “Белая Русь”, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 2019/09/05;
– Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральная пракуратура – 2019/09/06;
– Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа – 2019/09/07; ГА БРСМ – 2019/09/08;
– Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, РДГА «БДПО», РДГА «ОСВОД» – 09-10.09.2019;
– Міністэрства аховы здароўя – 2019/09/10.