«Абаронца Радзімы – ты і я!»
У канцэртна-гульнявой праграме прынялі ўдзел не толькі юнакі, але і дзяўчаты. У ходзе мерапрыемства рабяты з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у розных конкурсах: выконвалі ваенныя песні, складалі прыказкі зададзенай тэматыкі, адгадвалі вайсковыя загадкі.
Хлопцам пашчасціла ненадоўга стаць «салдатамі», а бо салдаты – гэта моцныя, смелыя, спрытныя, дысцыплінаваныя і загартаваныя людзі. Юнакі праявілі ўсе гэтыя якасці, удзельнічаючы ў конкурсах. Самым запамінальным, з якіх стаў конкурс «Лётчык-ас», дзе маладыя людзі, мелі магчымасць у ролі пілотаў, кіраваць самалётамі.
Святочная праграма скончылася чаяваннем. Мы зрабілі ўсё, каб хлопцы панеслі з нашага мерапрыемства толькі выдатны настрой і яркія, светлыя ўспаміны.