«Афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця» (ОDA)
Урачыстае мерапрыемства па перадачы ключоў і сертыфікатаў пяці аўтамабіляў, набытых Рэспублікай Карэя ў рамках праграмы «Афіцыйная дапамога ў мэтах развіцця» (ОDA) адбылося 27 чэрвеня ў Рэспубліканскім інтэрнаце ветэранаў вайны і працы.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо ўручыў ключы ад аднаго з аўтамабіляў ГАЗ 3221 кіраўніку дзяржаўнай установы «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».