Акцыя «Гадзіна зямлі»
24 сакавіка наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у акцыі «Гадзіна зямлі», якая праводзіцца ў прэс-цэнтры рэдакцыі газеты «Навiны Камянеччыны». Акцыя праводзілася ў вячэрні час. Запрошаным быў прапанаваны вечар жывой музыкі ў выкананні моладзевых груп MARTIN IDEN і L2X. Выступы праходзілі пры святле свечак, бо галоўнай задачай акцыі «Гадзіна зямлі» была адмова ад выкарыстання электрапрыбораў.
Жывая музыка ў выкананні маладых выканаўцаў выклікала ў жанчын сталага веку розныя эмоцыі. Вольга Данілюк выказалася пра тое, што не разумее сучаснай музыкі і выканання музычных нумароў на англійскай мове, ёй блізкія да сэрца народныя творы, выкананыя пад гармонік, баян. Зоя Пазнякова (былы настаўнік музычнай школы) выказалася аб недастатковым прафесіяналізме выканаўцаў, а Вольга Басацкі, Агрыпіна Гожук і Валянціна Абрамчук былі рады бачыць, што цяперашняя моладзь з карысцю праводзіць свой час.
Пасля заканчэння сустрэчы, усім прысутным, галоўны рэдактар газеты «Навiны Камянеччыны» уручыў дысконтную карту, якая дае права на зніжкі на тавары і паслугі прадпрыемстваў і гандлёвых кропак горада Камянца і раёна.