Дзень сям’і
15 траўня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень сям’і. Адсвяткавалі гэты дзень і ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў. Хлопцы заўсёды задоўга пачынаюць рыхтавацца да кожнага свята, і гэты не стаў выключэннем.
Для сваіх бацькоў маладыя людзі падрыхтавалі тэматычныя вершы і песні. Усе без выключэння, з лёгкім хваляваннем, чакалі ў госці свае сем’і, каб павіншаваць іх творчымі нумарамі.
Вядучыя расказалі прысутным пра гісторыю свята, прадэманстравалі яго эмблему, адзначылі і тое, што ў кожнага Дня сям’і ёсць свая тэма. Тэмай Дня сям’я 2017 года стала – Сям’я, адукацыю, дабрабыт.
Пасля інфармацыйнай часткі, мерапрыемства працягнулася вясёлымі гульнямі, дзе хлопцы спаборнічалі і шпаркасці і спрыту. Завяршыўся наш сямейнае свята чаяваннем ў аддзяленні.