06 лют2020
Аўтар Администратор. Апублікавана ў Навіны на галоўнай
Сацыяльнае абслугоўванне на дому- гэта аказанне сацыяльных паслуг у хатніх умовах інвалідам I або II групы, непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 60 гадоў і старэй, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, у якіх ёсць абмежаванне здольнасці да самаабслугоўвання і (або) самастойнаму перамяшчэнню.
Без збірання платы сацыяльныя паслугі дома аказваюцца малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам.
На ўмовах частковай аплаты – адзінокім непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200 працэнтаў зацверджанага ва ўстаноўленым парадку бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
Памер частковай аплаты складае:
для непрацаздольнага грамадзяніна – 60 адсоткаў тарыфу на сацыяльныя паслугі;
для непрацаздольнай сям’і – 50 адсоткаў тарыфу на сацыяльныя паслугі для кожнага члена сям’і.
Для астатніх грамадзян сацыяльныя паслугі дома аказваюцца на ўмовах поўнай аплаты, г.зн. 100 адсоткаў тарыфу на сацыяльныя паслугі.
Пры аказанні сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання дома непрацаздольнай сям’і памер поўнай аплаты складае 80 працэнтаў тарыфу на сацыяльныя паслугі для кожнага члена сям’і.
З 2020/01/01 года на падставе загаду Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 2019/12/31 № 110 змяніўся фіксаваны тарыф і склаў 71 капейку у гадзіну на сацыяльныя паслугі, якія ўваходзяць у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання з нормамі і нарматывамі забяспечанасці грамадзян гэтымі паслугамі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27декабря 2012 г. № 1218, якія падаюцца дзяржаўнай установай «Камянецкі тэрытарыяльны цэн р сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва »пры аказанні сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання дома.
Фіксаваны тарыф на паслугі сядзелкі складае 1 рубель 10 капеек у гадзіну.
Кошт
1 наведвання пры
аказанні
сацыяльных паслуг дома
|
Сяло, гарадскі прыватны сектар без
камунальна-бытавога добраўпарадкавання
|
Горад, кватэра ў сельскай мясцовасці з камунальна-бытавым добраўпарадкаваннем
|
Кошт
абслугоўвання
1 чалавека (руб.)
|
Кошт
абслугоўвання
1 чалавека (руб.)
|
100%
|
1 руб. 89 кап.
|
1 руб. 30 кап.
|
80%
|
1 руб. 51 кап.
|
1 руб. 04 кап.
|
60%
|
1 руб. 13 коп.
|
0 руб. 78 кап.
|
50%
|
0 руб. 95 кап.
|
0 руб. 65 кап
|