«Цуды ў Навагодняй ёлкі».
26 снежня для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту адбылося мерапрыемства «Цуды ў Навагодняй ёлкі». Праводзіны старога года і сустрэча новага, суправаджалася ўсмешкамі, смехам. На свята прыйшлі Баба-Яга, Дзед Мароз і Снягурка, з наведвальнікамі аддзялення былі праведзены рухомыя конкурсы, конкурсы на кемлівасць, жартоўныя, пажылыя грамадзяне спявалі песні-пераробкі.
.jpg)
З асаблівым стараннем падрыхтаваліся людзі залатога ўзросту да сустрэчы з Дзедам Марозам, які дарыў падарункі толькі тым, хто раскажа верш, анекдот, праспявае песню.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Да гэтага былі гатовыя ўсе наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання, таму падарункі, ласкава прадастаўленыя індывідуальным прадпрымальнікам Алесяй Карпінчык і Галінай Мартынюк, атрымалі ўсе. Навагодняе мерапрыемства скончылася калектыўным здымкам каля ёлкі з казачнымі героямі.
.jpg)






