“Дыялог пакаленняў”
У ГУ «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» 12 красавіка адбылося мерапрыемства “Дыялог пакаленняў”, прысвечанае Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. На мерапрыемства былі запрошаны вязні, якія пражываюць на тэрыторыі Камянецкага раёна і маладыя інваліды, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання.
З прывітальным словам, старшыня раённага Савета дэпутатаў Нігерыш І.І., начальнік упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне Камянецкага РВК Кузьміцкая М.М., дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Шаблінская Е.І., а так жа старшыня Камянецкай раённай арганізацыі ГА ветэранаў Маеўская В.У. У сваіх выступах яны акцэнтавалі ўвагу на тое, што маладыя людзі павінны не забываць гісторыю сваёй Радзімы.
Для прысутных вязняў, музычныя нумары падарылі інваліды і пажылыя грамадзяне, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання. Станоўчыя эмоцыі атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства ад выступу калектыву дзіцячай школы мастацтваў горада Камянца – народнага ансамбля народных інструментаў «Камянецкія музыкі».
У завяршэнні сустрэчы, вязням былі ўручаны сувеніры зробленыя інвалідамі і кветкі.
У арганізацыі сустрэчы прынялі ўдзел Камянецкая раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын», ІП Мельнічук Ала Мікалаеўна і актыўная жыхарка г.Каменца Мартынюк Галіна Міхайлаўна, якія аказалі спонсарскую дапамогу ў выглядзе салодкіх прызоў і кветак.