Дзень маці ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту
16 кастрычніка ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню маці.
У ходзе мерапрыемства, жанчыны залатога ўзросту ўспомнілі прыказкі і прымаўкі пра маму, выканалі песні, распавялі вершы вядомых аўтараў, анекдоты, пагулялі ў жартоўныя гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы ўзнагароджаны невялікімі сувенірамі.
Добрымі пажаданнямі, песнямі і падарункамі павіншавалі імяніннікаў наведвальнікі аддзялення.