Дзень пагранічніка і 100-гадовы юбілей памежнай службы
28 мая 2018 гадоў ў Беларусі адзначаўся Дзень пагранічніка і 100-гадовы юбілей памежнай службы. У гэты ж дзень быў дадзены старт эстафеце «100 гадоў на варце межаў Айчыны», якая прайшла ўздоўж усёй дзяржаўнай мяжы. Урачыстыя тэматычныя мерапрыемствы ў рамках маштабнай акцыі прайшлі ў больш чым 40 населеных пунктах памежжа з удзелам мабільнага музея Вялікай Айчыннай вайны. У нашым горадзе тэматычны мітынг адбыўся 15 чэрвеня. Завершыцца эстафета ў мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.