IV рэгіянальны фестываль для грамадзян пажылога ўзросту
IV рэгіянальны фестываль прайшоў сёння ў г.Каменце. У фестывалі прынялі ўдзел чатыры клубы для грамадзян пажылога ўзросту, якія дзейнічаюць пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: “Аптыміст” г.Камянец і філіяла Камянецкага ТЦСАН “Надзея» г.Высокае, Маскоўскага раёна г. Брэста “Дапытлівы” і “Лэдзі Крэатыў” Брэсцкага раёна.
У рамках фестывалю журы ацаніла конкурсныя выступленні каманд, па выніках якіх ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.
Дыпломам I ступені ўзнагароджаны клуб “Аптыміст”, дыпломам II ступені – клуб “Дапытлівы”, дыпломам III степени- “Надзея”. Клуб “Лэдзі крэатыў” узнагароджаны дыпломам за ўдзел у фестывалі. Усе каманды атрымалі падарункі ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын” і “Белая Русь”.
Удзел у правядзенні мерапрыемства прынялі старшыня Камянецкага раённага Савета дэпутатаў Нігерыш І.І., намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Шпак Д.І., начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Кузьміцкая М.М., старшыня Камянецкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Журавлёва Л.В., старшыня Камянецкай раённай арганізацыі ветэранаў Маеўская В.У., Камянецкая раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ” і гаспадыня аграсядзібы “Валерыя” Прокопук М.П.
Арганізатар мероприятия- ГУ “Камянецкі ТЦСАН” і Камянецкі раённы Дом культуры.