Першаснай прафсаюзнай арганізацыяй дзяржаўнай установы «Камянецкі ТЦСАН» быў распрацаваны і праведзены квэст на тэму «Мая малая радзіма». Дадзеная форма мерапрыемства была абраная з мэтай падрабязнага азнаямлення з гісторыяй і сучаснасцю Камянецкага раёна, адпачынку на ўлонні прыроды, ўмацавання фізічнага здароўя работнікаў.
Члены прафсаюзнай арганізацыі падзяліліся на дзве каманды – «Пазітыў» і «Экстрым». Мэтай гульні стала дасягненне пэўнага пункту ляснога масіва па трасе Высокае – Пружаны з выкананнем пэўных заданняў. Удзельнікі каманды прайшлі пешшу 2 кіламетры з чатырма прыпынкамі. На кожным прыпынку каманд чакала цікавае заданне. Напрыклад, распавесці пра гістарычныя помнікі Камянецкага раёна, па старадаўніх фатаграфіях даведацца сучасныя будынкі горада Камянец, знайсці памылкі ў тэкстах-апавяданнях аб знакамітых земляках Усевалад Ігнатоўскі і Васіль Жуковіч. На фінішы каманды адказалі на пытанні віктарыны, якія тычыліся сучаснасці.
З заданнямі квэста дзве каманды справіліся выдатна і па выніках гульні атрымалі ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі памятныя сувеніры і граматы ад ГУ «Камянецкі ТЦСАН».
Печать
Гадзіны працы
Панядзелак-Пятніца: з 8:00 да 17:00 Выхадныя дні: Закрыта