Міжнародны дзень інваліда
3 снежня ў ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень інвалідаў. У гэты дзень прынята прыцягваць увагу да праблем інвалідаў, да абароны іх годнасці і правоў.
У Камянецкім раёне ў рамках гэтага дня ГУ «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» арганізаваў у г.Высокае, аг. Расна і г.Каменце сустрэчы-кансультацыі «У праблеме Вы не самотныя» для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў.
На мерапрыемствы запрашаліся прадстаўнікі гарадскіх адміністрацый, устаноў аховы здароўя, адукацыі, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, тэрытарыяльнага цэнтра, святары, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў інвалідаў.
Прысутныя бацькі атрымалі вычарпальныя адказы на пытанні сацыяльнага, медыцынскага абслугоўвання, рэабілітацыі інвалідаў, выплат пенсій і дапамог.