Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата – Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Яна ўстаноўлена ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні вязняў канцлагера Бухенвальд, які адбыўся 11 красавіка 1945 года.
Менавіта ў гэты дзень у дзяржаўнай установе «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва” ў цёплай сяброўскай атмасферы за чаяваннем прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай памятнай даты.
З прывітальным словам да прысутных выступіла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Камянецкага райвыканкама Марыя Міхайлаўна Кузьміцкая і старшыня Камянецкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Валянціна Васільеўна Маеўская.
Завяршылася праграма выступам арт-студыі «Асарці» пры аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, чытаннем вершаў Мшар Ігара наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і вакальнай групай «Росы» народнага клуба творчай моладзі «Свой круг» пры Відамлянскім доме культуры.
Дзяржаўная ўстанова «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» дзякуе спонсараў мерапрыемства: ПГУП «Авангард», Камянецкае раённае грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын», аграсядзібу «Валерыя».