«Мой выбар-здароўе»
Напярэдадні Сусветнага Дня здароўя ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшло спартыўнае мерапрыемства “Мой выбар-здароўе». Людзі залатога ўзросту разбіліся на дзве каманды «Дружба» і «Спорт», павіталі адзін аднаго. Затым прынялі ўдзел у наступных эстафетах: пераносілі шклянкі з вадой, збівалі кеглі, перадавалі адзін аднаму мяч, збіралі «грыбы» у лесе, кацілі абруч.
Для таго, каб грамадзяне сталага веку не стаміліся, паміж эстафетамі была праведзена віктарына, пытанні якой тычыліся спорту і здароўя. Суддзямі спартыўных спаборніцтваў сталі гледачы, якія вырашылі, што ў спаборніцтвах перамагла дружба.