«Дзень здароўя» ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў
У рамках правядзення «Дня здароўя» ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў праведзена спартландыя «Здароўе – тваё багацце». Дзеці прынялі ўдзел у эстафетах, дзе кожны прадэманстраваў актыўнасць, спрыт, зладжанасць гульні ў камандзе. Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуў яркія ўражанні!
Аб’ява!
Дзяржаўная ўстанова «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» запрашае прыняць удзел у перамовах без папярэдняга кваліфікацыйнага адбору ўдзельнікаў па выбары падраднай арганізацыі па замене электрычнай праводкі і рамонту печы ў домаўладаннях сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва, якія пражываюць у Камянецкім раёне.
Прапановы прымаюцца па адрасе: 225051, г. Камянец, ул.70 гадоў Кастрычніка, 36 да 2018/08/23 да 9:00. Перамовы адбудуцца 2018/08/23 а 10:00 Кантактны тэлефон 8 (01631) 2 25 62.
Аплату гарантуем.
«Крок да даўгалецця»
У трэці раз наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Камянецкі ТЦСАН» прынялі ўдзел у спартыўным свяце “Крок да даўгалецця», які прайшоў на лыжа-ролернай трасе дэр. Казлякевічы Баранавіцкага раёна. Мерапрыемства пачалося з прывітальнага слова кіраўніцтва Баранавіцкага раёна і прадстаўлення каманд. У гэтым годзе ў спартыўным свяце “Крок да даўгалецця» ўдзел прыняло 25 каманд Брэсцкай вобласці. Праграма спартыўных спаборніцтваў складалася з 4 спаборніцтваў: «хакей на асфальце», «зьбяры ўраджай», «перадай вестку» і «трапны стралок». Пасля заканчэння спартыўных спаборніцтваў, журы выбірала пераможцаў, а свята працягвалася. Для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства гучала забіяцкая музыка, больш актыўныя танцавалі.
Конкурс сацыяльных білбордаў
Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў прыняло ўдзел у конкурсе сацыяльных білбордаў накіраваных на пазітыўнае стаўленне да людзей з інваліднасцю.