Паважаныя жыхары Камянецкага раёна!
29 красавіка ў 13.00 у Камянецкім доме культуры адбудзецца раённы конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я Камянецкага раёна 2017». Арганізатарам конкурсу выступае дзяржаўная ўстанова «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» .Конкурс будзе праводзіцца ў рамках Міжнароднага дня сям’і, на добраахвотнай аснове сярод сем’яў Камянецкага раёна, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей. Сям’я, якая атрымала дыплом I ступені, прыме ўдзел у абласным конкурсе «Лепшая шматдзетная сям’я года», прадстаўляючы Камянецкі раён.
Запрашаем усіх на раённы конкурс «Лепшая шматдзетная сям’я Камянецкага раёна 2017».