Прэм’ера пастаноўкі “Дзюймовачка”
У чарговы раз мы прымалі ў гасцях сваіх даўніх добрых сяброў з горада Брэста – грамадскае аб’яднанне аматараў тэатра “Калейдаскоп” і іх кіраўніка – Новікаву Святлану Васільеўну. Доўгачаканую сустрэчу “Калейдаскоп” упрыгожыў прэм’ерай пастаноўкі “Дзюймовачка”. Сябры-тэатралы ў каторы раз пабілі нас сваёй гульнёй і разнастайнасцю касцюмаў. Завяршыўся прыезд Брэсцкіх дзяцей традыцыйна – вясёлым чаяваннем ў сценах аддзялення.