Сустрэча добрых сяброў
З лістапада 2018 года дзяржаўную ўстанову «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» супрацоўнічае з клубам «Сеньёр +» в. Чарамха Рэспублікі Польшча. Паміж арганізацыямі распрацаваны сумесны план у рамках трансгранічнага супрацоўніцтва на 2020-2021 гады, згодна з якім прадугледжаны шэраг сумесных мерапрыемстваў, як на тэрыторыі Польшчы, так і на беларускім баку.
Першую сустрэчу ў 2020 годзе прысвяцілі знаёмству з выдатнымі мясцінамі г.Высокае. Дапамогу ў арганізацыі экскурсіі па горадзе аказала мясцовая жыхарка Аліна Васілюк. Яна пазнаёміла з гісторыяй горада, замкам Сапегаў і сядзібай Патоцкіх. Прадстаўнікі клуба «Сеньёр +» наведалі касцёл Святой Тройцы і царква Узвышэння Святога Крыжа. Аб рабоце сацыяльнай службы з пажылымі грамадзянамі, якая праводзіцца філіялам Цэнтра г. Высокае распавяла Алена Шаблінская.
Нягледзячы на блізкасць горада Высокае да польскай мяжы, знаёмства з яго славутасцямі прынесла шмат станоўчых эмоцый нашым польскім сябрам.