Сустрэча з сябрамі з в. Чарамха Рэспубліка Польшча
Клуб «Сеньёр +» з в. Чарамха ў чарговы раз сустрэліся з наведвальнікамі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Камянецкі ТЦСАН». Камянчане сустрэлі гасцей кубачкам гарбаты, падарылі невялікія сувеніры і падзяліліся ўражаннямі аб апошняй сумеснай сустрэчы. Далей для польскіх гасцей была падрыхтавана экскурсійная паездка ў Брэсцкую крэпасць.
У Брэсцкай крэпасці наведвальнікі аддзялення і госці пазнаёміліся з двума экспазіцыямі «Музей вайны – тэрыторыя міру», «Летапіс Брэсцкай крэпасці», а таксама наведалі скульптурную кампазіцыю «Смага», штык – абеліск.