Uchastiye vo II Otkrytom festivale samodeyatel’nogo tvorchestva «Dobryya susedzi»
2 чэрвеня наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у II Адкрытым фестывалі самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi», які прайшоў у адным з самых маляўнічых месцаў Белавежскай пушчы «Царская паляна»
Свята пачалося з шэсця ўдзельнікаў фестывалю па галоўнай вуліцы аграгарадка Каменюкі да галоўных уязной брамы нацыянальнага парку пад суправаджэнне духавога аркестра Камянецкай дзяржаўнай дзіцячай школы мастацтваў.
На II Адкрытым фестывалі самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi» былі прадстаўлены работы гуртка «белашвачкі», а таксама два творчыя нумары арт-студыі «Асарці». Па выніках фестывалю гурток «белашвачкі» і арт-студыя «Асарці” ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі. Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту атрымалі задавальненне і станоўчыя эмоцыі ад удзелу ў фэсце, прагляду канцэртнай праграмы, а таксама выдатнай прыроды, якая атачала іх на працягу дня.
Асобнае дзякуй дырэктару ГУ «Камянецкі ТЦСАН» Алене Іванаўне Шаблінскі за прадстаўленую магчымасць наведаць II Адкрыты фестываль самадзейнай творчасці «Добрыя суседзi».