Удзел у злёте аматараў скандынаўскай хацьбы
16 мая каманда «Аптыміст», якая складаецца з наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, прынялі ўдзел у злёце аматараў скандынаўскай хады інстытута трэцяга ўзросту, які праходзіў у гарадскім парку культуры і адпачынку горада Брэст..
На злёце сабраліся каманды г. Брэста, Бярозаўскага, Брэсцкага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Камянецкага і Маларыцкага раёнаў Брэсцкай вобласці. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста» і гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын».
За асабісты ўклад у развіццё скандынаўскай хады і папулярызацыю здаровага ладу жыцця самыя актыўныя былі ўзнагароджаны падзякамі камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама, гарадской арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын». Сярод іх і Камянчане Марыя Лукашэвіч і Валянціна Маскалёва. У гонар свайго 40-гадовага юбілею Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Брэста правяла на злёт латарэю, самыя ўдачлівыя ўдзельнікі атрымалі памятныя прызы.
Па добрай традыцыі зьлёту каманды з выкарыстаннем тэхнікі скандынаўскай хады сумесна прайшлі ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой” і ўсклалі кветкі да Вечнага агню. Дырэктар мемарыяла Рыгор Бысюк павітаў удзельнікаў злёту і пажадаў усім ўдачы.
Дажджлівае надвор’е не сапсавала ўражанні ад мерапрыемства, аматары скандынаўскай хады заўсёды бадзёрыя духам і не сумуюць, не гледзячы на ўмовы надвор’я.