Бюджэт пражытачнага мінімуму
Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2020 г. № 38 на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2020 г. зацверджаны памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 246 рублёў 78 капеек.