«Гасцініца выхаднога дня»
З пачатку 2019 года ў ДУ «Камянецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» ўводзіцца новая форма сацыяльнага абслугоўвання — паслуга «Гасцініца выхаднога дня». Атрымальнікамі паслугі сацыяльнай перадышкі стануць сям’і выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ад 14 да 18 гадоў, а так ж грамадзяне, якія з’яўляюцца інвалідамі 1 і 2 групы.
Паслуга «Гасцініца выхаднога дня» даецца на платнай аснове ў выходны дзень (субота) па адрасе: г. Камянец, вул. 70 год Кастрычніка, д 25/2, на базе аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў. Кошт паслугі — 5 руб. 63 кап. за 1 гадзіну знаходжання.
У рамках «Гасцініцы выхаднога дня» інвалідам прадастаўляецца магчымасць займацца ў розных гуртках, якія функцыянуюць на базе аддзялення.
Паслуга «Гасцініца выхаднога дня» будзе аказвацца па заяўным прынцыпе.
Мэтамі паслугі «Гасцініца выхаднога дня» з’яўляюцца сацыяльная перадышка бацькам і законным прадстаўнікам інвалідаў у выхадны дзень у мэтах прадастаўлення ім магчымасці для аднаўлення сіл, вырашэння сацыяльна-бытавых пытанняў, а так жа арганізацыя сацыяльна-значнага вольнага часу інвалідаў.
Паслуга «Гасцініца выхаднога дня» даецца на падставе заявы інваліда, або законнага прадстаўніка інваліда за 3 дні да прадастаўлення паслугі.
Да заявы прыкладаюцца:
— копія дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна (пашпарт);
— копія пасведчання інваліда;
— медыцынская даведка аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у форме полустационарного сацыяльнага абслугоўвання.
З атрымальнікам паслугі заключаецца разавы дагавор платнага аказання сацыяльных паслуг.
Любую дадатковую інфармацыю, па пытанні аказання паслугі можна даведацца па нумары тэлефона 96 4 23.