Праца са шматдзетнымі сем’ямі
Спецыялісты аддзялення Аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі арганізуюць работу 2 клубаў: клуб «Клопат» для маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і якія пражываюць у г. Высокае, клуб «Падтрымка», для маці, якія выхоўваюць дзяцей у няўдалых, няпоўных і шматдзетных сем’ях.
Дзейнасць цэнтра
Мэта дзейнасці Цэнтра — ажыццяўленне на тэрыторыі Камянецкага раёна арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльнаму абслугоўванню грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Асноўнымі функцыямі і задачамі дзейнасці Цэнтра з’яўляюцца:
удзел у удасканаленьні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Камянецкага раёна;
дыферэнцыраваны (па катэгорыях) ўлік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім формаў сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання;
задавальненне патрэб грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сацыяльных паслугах, уключаных у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў рамках норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання;
прадастаўленне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні заснавальніка;
удзел у размеркаванні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама дапамогі (ахвяраванняў), атрыманай ад фізічных асоб, якая паступае ў цэнтр;
правядзенне інфармацыйна-асветніцкай працы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання на тэрыторыі Камянецкага раёна;
прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
супрацоўніцтва з арганізацыямі розных формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі;
падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці цэнтра;
вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага вопыту сацыяльнага абслугоўвання;
складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці цэнтра;
падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання;
забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў цэнтра. Цэнтр мае права ажыццяўляць iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.