Віншаванне ветэранаў
7 мая валанцёрскі атрад «Пазітыў» пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Наталлі Цэкала і кіраўніка гуртка Ганны Грушаўскай павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны горада Камянец з надыходзячым святам – Днём Перамогі.
Ветэраны, а менавіта Іван Торбенко, Марыя Янишевская, Канстанцін Пячко, Мікалай Милющенко, Фаіна Вайцяховіч, з радасцю сустракалі валанцёрскі атрад «Пазітыў», так як іх наведванне і віншаванне напярэдадні Вялікага Дня Перамогі стала ўжо традыцыяй. Члены атрада «Пазітыў», грамадзяне сталага веку, павіншавалі ўсіх кветкамі, харчовымі наборамі і музычнымі кампазіцыямі ваеннай тэматыкі.