Прадастаўленне паслуг сядзелкі
ПРАДАСТАЎЛЕННЕ паслугі сядзелкі
Пералік дакументаў і звестак, якія прадстаўляюцца грамадзянінам
1. асабістая заява грамадзяніна або яго законнага прадстаўніка;
2. дакумент, які сведчыць асобу
3. дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і да т.п) для грамадзян, якія адносяцца да катэгорыі якія карыстаюцца ільготамі;
4. медыцынская справа аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасць медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання паслуг сядзелкі.
Работнікі тэрытарыяльнага цэнтра на працягу трох рабочых з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча сям’і са складаннем акта абследавання і запытваюць у дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый:
1. звесткі аб памеры атрыманай пенсіі за месяц, папярэднi падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг, — для адзінокіх непрацаздольных грамадзян;
2. звесткі аб адсутнасці догляду за грамадзянінам, якія звярнуліся за аказаннем сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлiвае дапамогу па доглядзе за інвалідам I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту;
3. даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і.
Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца кіраўніком тэрытарыяльнага цэнтра на працягу пяці рабочых дзён пасля атрымання апошняга неабходнага для аказання сацыяльных паслуг дакумента (звестак).
Тарыфы поўнага сацыяльнага абслугоўвання на аднаго непрацаздольнага грамадзяніна зацвярджаюцца рашэннем Брэсцкага аблвыканкама і дзейнічаюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці.
аддзяленне
Сацыяльная дапамога на хаце
(Кабінет №5, тэлефон 2 17, 21)
загадчык аддзялення
Барысюк Святлана Мікалаеўна
Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Онискевич Наталля